Кірмаш пікетаў

Дапамагаю сваёй групе збіраць подпісы. Сёння, 6-га кастрычніка, з 12.45 буду ля ГУМа, з 14.30 – ля «Імпульса». Нечаканка ад мяне і маіх калег – кірмаш пікетаў. Прыходзьце і ўбачыце. Калі маеце пытанні – захапіце іх з сабой. Падумаем разам – што ды як.

Увечары чакаю сустрэчу з блогерамі. Пасядзім, пагутарым…

Commentlink:  
Прокомментируете? 06.10.2010

Адрасы пікетаў па зборы подпісаў

Мапа пікетаў, дзе вы можаце аддаць свае подпісы за мяне: http://goo.gl/maps/b8gy
Не забывайцеся прыхапіць пашпарты!

Панядзелак – пятніца з 12-00 да 18-00,
субота – нядзеля з 12-00 да 16-00.

Па ўсіх пытаннях звяртацца па нумару +375 256-48-48-44

Commentlink:  
2 комментария 02.10.2010

Першая палітычная гульня

Усебеларускаму сходу прысвячаецца. Першая нацыянальная палітычная гульня. Справіцеся вы – спраўлюся і я!

Колькі дэлегатаў разбудзіў ты?

Commentlink:  
2 комментария 02.10.2010

Нашы малайцы!

Як ні круці – усё ёсць знакам блізкіх перамен да лепшага – 30 верасня відавочна стаў пачаткам перамог. Ліга Еўропы, групавы раўнд, Барысаўскі БАТЭ з АЗ Галандыі, — 4:1 (1:0). Цяпер мы віншуем нашых дзяўчат-баскетбалістак! Цяжка не адзначыць: да чаго Лукашэнка руку не прыклаў – таго не сапсаваў. Жаночы баскетбол ён не апякуе – і вось, дзяўчаты малайцы, пераможцы! Да футбола абыякавы – вось і поспех. Жарты жартамі, а перамогі – нашы! Мы ганарымся вамі, пераможцы, і зычым новых мэтаў і новых дасягненняў!

Commentlink:  
2 комментария 01.10.2010

Панеслася…

Сёння пачаўся збор подпісаў за вылучэнне мяне кандыдатам у прэзідэнты. Пікеты па зборы подпісаў праходзяць па ўсёй краіне. Далучайцеся – галасуйце за годнае жыццё!

Commentlink:  
6 комментариев 30.09.2010

Падпісалі Мемарандум аб паразуменні з катом Барсікам

Падпісанне мемарандума і абяцанні на відэа:

Commentlink:    
1 комментарий 29.09.2010

У нас былі толькі мы


Першы тайм. Нічыя. У нас былі толькі мы. У іх – усё.

Я разлічваю на вас, а вы – помніце – можаце разчліваць на мяне.

Commentlink:
2 комментария 28.09.2010

http://nekliaev.org/

Пачаў працу мой кандыдацкі сайт – версіі на беларускай, рускай і ангельскай мовах.

Commentlink:
Прокомментируете? 28.09.2010

Зарэгістравалі.

Добрая навіна. Сёння ЦВК вынесла рашэнне: мая ініцыятыўная група ў агульнай колькасці 3 275 чалавек зарэгістраваная.

Commentlink:  
Прокомментируете? 27.09.2010

Ініцыятыўная група – 3231

Па апошніх звестках, што да мяне дайшлі, у маёй ініцыятыўнай групе ўжо 3231 чалавек.

Commentlink:
Прокомментируете? 26.09.2010

Newer Posts »


Рубрики

Каляндар

Май 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Метки

Апошнія камэнтары

Blogroll

Спасылкі

Свежие записи


Закрыть